У 1980 годзе па ініцыятыве настаўніка гісторыі М.К.Лазара настаўніцкі і вучнёўскі калектывы былі падключаны да збору неабходнага матэрыялу для стварэння краязнаўчага музея. Настаўнікі працавалі ў архівах, а дзеці збіралі музейныя прадметы на тэрыторыі вёсак мікрараёна школы. Сабраны матэрыял сістэматызавалі па раздзелам і аформілі экспазіцыі. 23 снежня 1986 года была праведзена першая экскурсія ў музеі. 22 лістапада 1994 года школьнаму краязнаўчаму музею прысвечана званне "народны", якое пацверджана ў 1999, 2004, 2009 гадах.